Два самалёты ВПС Рэспублікі Беларусь названыя ў гонар Мінска і Брэсцкай крэпасці

ВоенТВ
2 хв.

In English: Two planes of the Belarusian Air Force were named in honor of Minsk and Brest Fortress
На русском языке: Два самолёта ВВС РБ назвали в честь Минска и Брестской крепости

Па нашых дадзеных, у канцы жніўня былі прысвоены імёны двум ваенна-транспартным бартам Іл-76 ВПС РБ з рэг. нумарамі EW-004DE і EW-005DE.

На фюзеляжы самалётаў можна заўважыць свежыя надпісы, выкананыя псеўдастараславянскім шрыфтам Izhitsa на рускай мове. Іл-76 ВПС РБ (EW-004DE) атрымаў імя «Минск город-герой», а EW-005DE – «Брестская крепость герой». Адзначым, што па нормах рускай мовы прынята пісаць «крэпасць-герой», так што надпіс на самалёце выкананы з памылкай.

Верагодна, прысваенне імёнаў самалётам было прымеркавана да Дня Ваенна-паветраных сіл, які адзначаўся 20 жніўня.

Папярэдні матэрыял
Ваеннаслужачыя брыгады УС РБ адправіліся ў РФ
Наступны матэрыял
Замдырэктара па ідэалогіі жодзінскага завода цяжкіх штампавок скончаўся пасля затрымання

Iншыя матэрыялы