Дзмітрый Лукашэнка далучыўся да бацькі ў ААЭ

planespotters.net
3 хв.

На русском языке: Дмитрий Лукашенко присоединился к отцу в ОАЭ

Па нашых дадзеных, сёння ў 11:36 урадавы бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ вылецеў з Мінска ў Сочы.

Адкуль праз дзве гадзіны прыпынку, у 17:27, вылецеў у ААЭ, а менавіта ў Абу-Дабі, дзе прызямліўся ў 20:41 (мінскі час). Тамсама гэтымі днямі знаходзіцца Лукашэнка з афіцыйным візітам.

Дзмітрый Лукашэнка далучыўся да бацькі ў ААЭ

Раней мы ўжо некалькі разоў расказвалі, што Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, аператарам якога выступае Белавія, эксплуатуецца ў інтарэсах сям’і Лукашэнкі. У прыватнасці, на ім часта лятаюць Віктар і Дзмітрый Лукашэнка, а таксама на борце можна заўважыць Галоўчанку.

Цалкам магчыма, што на гэты раз да бацькі паляцеў Дзмітрый Лукашэнка. І так, ёсць падставы меркаваць, што ён ляцеў не з Мінска, а з Сочы, бо гэты ж борт ужо прылятаў у Сочы 24 студзеня.

Папярэдні матэрыял
У Шакуціна ёсць бізнэс Германіі з прыбыткам у €3,5 мільёна, і гэта нягледзячы на санкцыі ЕС
Наступны матэрыял
У 10 разоў больш: спіс кампаній, чыім замежным уладальнікам забаранілі прадаваць актывы, павялічаны да 1849

Iншыя матэрыялы