На русском языке:
Эдуарда Бабарико осудили на 8 лет колонии
Эдуарда Бабарыку абвінавачвалі па ч. 3 арт. 130 (узбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) КК РБ. Эдуард знаходзіцца пад вартай ужо больш за тры гады.
Абвінавачанне сцвярджае, што Эдуард Бабарыка, які быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года, нібыта садзейнічаў у арганізацыі масавых беспарадкаў Сяргею Ціханоўскаму. Як менавіта ён рабіў гэта з-за кратаў – не ўдакладняецца.
Эдуард Бабарыка сваю віну не прызнаў. Ён заявіў, што не разумее сутнасці прадʼяўленага абвінавачання, тым больш, што ён нават не быў знаёмы з Сяргеем Ціханоўскім.
28 чэрвеня пракурор Аляксандр Караль папрасіў 10 год калоніі строгага рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка абвесціў прысуд 5 ліпеня.