In English:
Eduard Palchys was sentenced to 13 years’ imprisonment
На русском языке:
Эдуарда Пальчиса приговорили к 13 годам лишения свободы
Мbнскі гарадскі суд прагаварыў палітвязня блогера Эдуарда Пальчыса да 13 год калоніі. Прысуд вынес суддзя Пётр Арлоў.
Эдуарда абвінавацілі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса. Па меркаванні следства, Пальчыс пачаў злачынную дзейнасць з 2016 года і працягваў да свайго затрымання ў верасні 2020-га. Праваабаронцы прызналі Эдуарда палітвязнем.
Яго абвінавацілі па артыкулах:
- ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
- ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Эдуарда Пальчыса затрымалі ў канцы верасня мінулага года — завочна прыгаварылі да 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП пасля якіх ён не выйшаў на волю.
Раней Эдуард Пальчыс ужо быў прызнаны палітвязнем — са студзеня па лістапад 2016 года. Ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, на яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або варожасці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў). У жніўні 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 матэрыялаў сайта 1863x.com. 28 кастрычніка 2016 года блогер быў прыгавораны да 1,9 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суда.