На русском языке:
Застрелившийся экс-командир авиабазы в Барановичах был на стороне беларусского народа, за это его уволили
На мінулым тыдні канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў аб самагубстве палкоўніка Юрыя Вараб’ёва, які ў 2007-11 гг. камандаваў 61-й знішчальнай авіябазай на аэрадроме ў Баранавічах. Гэтая інфармацыя, як вы памятаеце, пацвердзілася.
Яшчэ да публікацыі мы зразумелі, што Юры быў годным чалавекам, чалавекам, які служыў менавіта беларускаму народу.
«Наша Ніва» апублікавала шэраг фактаў з жыцця Юрыя, якія дазваляюць зразумець, якім ён быў. Будзе правільна, калі мы раскажам пра гэта і вам.
Палкоўнік Юрый Вараб’ёў належаў да вышэйшай касты авіятараў, ён быў лётчыкам-выпрабавальнікам, які ўпершыню ў гісторыі Беларусі, разам з падпалкоўнікам Марозам, у 2007-м пасадзіў знішчальнік Су-27УБМ1 на ўчастак трасы М1 – гэта дасягненне пілотнага майстэрства.
Пра гэтага чалавека шмат кажа тое, што палкоўнік Варабʼёў блізка да сэрца прыняў падзеі 2020-га, ён выходзіў на акцыі пратэсту і заклікаў выходзіць іншых.
«Ён агітаваў лётчыкаў выходзіць на дэманстрацыі. Удзельнічаў у іх сам. Вядома, што некаторыя, прынамсі ветэраны авіябазы, афіцэры ў адстаўцы, выходзілі на маршы ў белых кашулях».
Праз гэта Юрыя выгналі з працы на авіязаводзе, быў і допыт ад КДБ. «Наша Ніва» піша, што апошнім часам КДБ зноў пачаў цікавіцца Варабʼёвым.
«Фактычна спецслужбы перакрэслілі ўсё яго жыццё: затаўравалі ў калектыве лётчыкаў, нагаворвалі, працяг сяброўства з ім калі не забараняўся наўпрост, то не вітаўся. Выгналі з працы, ён атрымаў кляймо і нікуды не мог у горадзе ўладкавацца, яго не бралі. А ісці месці вуліцы для лётчыка-выпрабавальніка… Ну вы разумееце».
Мы не ведаем, ці сапраўды КДБ зноў зацікавіўся Юрыем перад ягонай смерцю, але і гэта магчыма. Нам вядома, што прычына крыху іншая, але… Адзінае, што хочацца сказаць: Юры пайшоў з жыцця з гонарам, ён не здрадзіў сваім перакананням.