Экс-палітвязень бізнэсмэн і саўладальнік Kyky.org і The Village Аляксандр Васілевіч пакінуў Беларусь

Белсат
2 хв.

На русском языке: Экс-политзаключённый бизнесмен и совладелец Kyky.org и The Village Александр Василевич покинул Беларусь

«Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але адседзеў і – вольны! Да сям’і даехаў, дзеці зажмяканыя, у моры выкупаныя. Усім сябрам і знаёмым, і незнаёмым, якія дапамагалі і перажывалі – дзякуй, без вас я б здох. Тыя, хто запрашаў у госці ў розных краінах, – дык я прыеду)

Гатовы да новых прыгод! Прыдуркаватасць і адвага – наш дэвіз)

P.S. Мае сябры па тым боку рашоткі – вы ў маёй галаве кожную секунду. Кахаю!» – напісаў Аляксандр Васілевіч.

Экс-палітвязень бізнэсмэн і саўладальнік Kyky.org і The Village Аляксандр Васілевіч пакінуў Беларусь

Александр Василевич / Фота: Фэйсбук Аляксандра Васілевіча

Нагадаем, бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча затрымалі 28 жніўня 2020 года. Пакуль Аляксандр знаходзіўся пад вартай, 2 снежня 2020 года ў іх нарадзілася дачка Уршуля.

Ён быў прыгавораны (суддзя – Фёдарава Марына) да 3 гадоў пазбаўлення волі за нібыта «ўхіленне ад выплаты падаткаў». Яго вызвалілі ў зале суда ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.

Экс-палітвязень бізнэсмэн і саўладальнік Kyky.org і The Village Аляксандр Васілевіч пакінуў Беларусь

Александр Василевич на свободе / Фото: KYKY.org
Папярэдні матэрыял
Парламент Зімбабвэ адмаўляе існаванне пагаднення на пастаўку пажарных машын з РБ
Наступны матэрыял
Беларусы занялі першае месца па колькасці выдадзеных ВНЖ і нацыянальных віз у Літве

Iншыя матэрыялы