На русском языке:
Электричка «Минск-Пуховичи» загорелась во время движения
Як паведамляе МНС, сёння проста ў руху загарэўся другі вагон электрычкі, якая рухаецца па маршруце «Мінск-Пухавічы». Гэта адбылося паблізу чыгуначнай станцыі «Міханавічы» ў Мінскім раёне.
Паведамляецца, што пацярпелых няма, узгаранне ліквідавана ў 21.42. На відэа МНС відаць згарэлыя дзверы вагона цягніка.
Дапоўнена: Па дадзеных Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі ўзгаранне адбылося ў цягніку рэгіянальных ліній эканомкласа №6926 у момант руху, канкрэтна пажар быў у тамбуры другога па ходзе руху вагона.
Папярэдняя прычына ўзгарання: няспраўнасць электраабсталявання электрацягніка.