In English:
EUobserver: heroin is trafficked to the EU through Belarus
На русском языке:
EUobserver: через Беларусь идут поставки героина в ЕС
Брусэльскае выданне EUobserver атрымала інфармацыю з унутраных дакументаў ЕС, дзе гаворыцца, што Беларусь, як Украіна і Азербайджан, з’яўляецца адным з пунктаў для складу гераіну, які перапраўляецца ў ЕС.
Акрамя таго, у атрыманых дакументах таксама гаворыцца і пра тое, што ў Беларусі дзейнічаюць групоўкі, якія займаюцца нелегальнай міграцыяй.
«Праз існуючую сітуацыю на беларускай мяжы з Літвой і Польшчай, асаблівую ўвагу трэба засяродзіць на гэтым напрамку», — перадае выданне словы неназваных афіцыйных асоб ЕС.