Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па стварэнні міжнароднага трыбунала над рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі

Европарламент
3 хв.

На русском языке: Европарламент принял резолюцию по созданию международного трибунала над режимами Путина и Лукашенко

Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю, якая заклікае стварыць спецыяльны міжнародны трыбунал па расследаванні ваенных злачынстваў не толькі рэжыму Пуціна, але і рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў журналіст RFE/RL Рыкард Йозвяк у Twitter.

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па стварэнні міжнароднага трыбунала над рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі

У рэзалюцыі адзначаецца, што стварэнне трыбунала дапоўніла б дзеянні Міжнароднага крымінальнага суда і яго пракурора.

Паўнамоцтвы трыбунала павінны дазваляць прыцягнуць яму да адказнасці не толькі Уладзіміра Пуціна, ваеннае і палітычнае кіраўніцтва Расіі, але і Аляксандра Лукашэнку, а таксама ваеннае і палітычнае кіраўніцтва Беларусі,

«як дзеяздольнай дзяржавы, з тэрыторыі з якіх і пры матэрыяльна-тэхнічнай падтрымцы якіх Расійская Федэрацыя вядзе сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны».

Папярэдні матэрыял
У МіГ-31К над Маладзечнам загарэўся рухавік: мясцовыя жыхары чулі выбух
Наступны матэрыял
Беларускія прадпрыемствы збіраюць інфармацыю пра супрацоўнікаў з Украіны, а прапаганда гэта абвяргае

Iншыя матэрыялы