На русском языке:
Европарламент упомянул Беларусь в резолюции о кандидатстве Украины и Молдовы
У рэзалюцыі ў падтрымку прадастаўлення Украіне і Малдове статуса краін-кандыдатаў на членства ў ЕС, якую прыняў сёння Еўрапарламет, згадваецца і Беларусь.
«Улічваючы, што народы Украіны, Рэспублікі Малдова і Грузіі на працягу многіх гадоў нязменна дэманстравалі цвёрдую падтрымку еўрапейскага курсу сваіх краін, прытрымліваючыся еўрапейскіх прынцыпаў і каштоўнасцей; улічваючы, што аналагічныя імкненні жыць у свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай краіне выказвае большасць народа Беларусі, які супрацьстаіць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расіяй», — сказана ў рэзалюцыі.