На русском языке:
Еўрарадыё: На БелАЭС в апреле произошло облучение персонала
Выданне Euroradio высветліла, што ў красавіку 2022 года паміж 17 і 29 чыслом на БелАЭС адбылося апрамяненне персаналу, афіцыйна інфармацыя аб здарэнні не публікавалася.
Якраз у той момант на «планавы рамонт» быў спынены першы энергаблок Беларускай АЭС. Па словах выдання, пра апрамяненне персаналу ўдалося высветліць з-за «дзіркі» ў сістэме электронных зваротаў у дзяржорганы.
Адзін са зваротаў, які на БелАЭС накіраваў ТАА «НафтаХімДыягностыка», гучаў так: «Заява – папярэджанне аб апрамяненні персаналу». У тэксце гаварылася, што відэа моманту апраменьвання людзей дасланае на электронную пошту [email protected]. Гэта афіцыйны кантактны мэйл адміністрацыі БелАЭС.
У інфацэнтры АЭС журналістам не змаглі адназначна сказаць, было апраменьванне ці не, каментар аб здарэнні спрабавалі ўзяць і ў дырэктара «Нафтахімдыягностыкі» Рамана Філіпаўца.
«Не зусім зручна мне гаварыць. Вы можаце мне напісаць? А я вам адкажу, калі выйду на сувязь», — сказаў Філіпавец журналістам.