In English:
Finnish-Lithuanian Kesko Senukai leaves Belarus and quits OMA retail chain
На русском языке:
Финско-литовская Kesko Senukai уходит из Беларуси и выходит из состава акционеров торговой сети ОМА
Фінска-літоўская група кампаній Kesko Senukai, якая кіруе буйной сеткай будаўнічых магазінаў у Балтыі, прыпыніла дзейнасць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянераў будаўнічай гандлёвай сеткі ОМА.
Тэлеканал LRT паведамляе, што продаж долі ў OMA плануецца завяршыць у бліжэйшыя месяцы, а ўсе гандлёвыя адносіны з беларускай будаўнічай сеткай, такія як закупкі і экспарт, былі спыненыя яшчэ ў красавіку.
Акрамя таго, паведамляецца, што кампанія аператыўна прыпыніла закупкі расійскіх і беларускіх тавараў ва ўсіх краінах Балтыі і актыўна аказвае гуманітарную дапамогу ўкраінцам.