Форум «Армія-2022» наведаў беларускі праваслаўны архірэй

SOTA
3 хв.

На русском языке: Форум «Армия-2022» посетил беларусский православный архиерей

Канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!» звярнуў увагу, што Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый быў на фота сярод удзельнікаў Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса. Паведамлялася, што так званы кангрэс пачаў сваю працу 20 жніўня ў рамках форуму «Армія-2022». Заяўленая мэта – аб’яднанне намаганняў міжнароднай супольнасці ў барацьбе з ідэалогіяй нацызму «ў любых формах яго праявы ў сучасным свеце». Па факце ж «кангрэс» быў прысвечаны апраўданню ўварвання Расіі ва Украіну і перапоўнены антызаходняй рыторыкай.

Сярод прадстаўнікоў праваслаўнай царквы былі таксама заўважаны мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій (кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі) і манах Кіпрыян (Герой Савецкага Саюза, палкоўнік запасу, удзельнік афганскай вайны і дэпутат). На бэйджы праваслаўных «кангрэсменаў» пазначаны VIP-статус.

Арцыбіскуп Віцебскі і Аршанскі (Драздоў Мікалай Рыгоравіч) – найстарэйшы архірэй Беларускай Праваслаўнай Царквы, стаў біскупам яшчэ ў 1989 годзе. Ён адзін з самых прарасейскіх праваслаўных біскупаў у Беларусі.

Таксама ў «кангрэсе» брала ўдзел і дэлегацыя так званага Міністэрства абароны Беларусі. Яе ўзначаліў галоўны палітрук ВС РБ Леанід Касінскі (начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы МА РБ).

Форум «Армія-2022» наведаў беларускі праваслаўны архірэй

Архиепископ Витебский и Оршанский (Дроздов Николай Григорьевич)
Папярэдні матэрыял
Кіраўнік МЗС Літвы Ландсбергіс: «Большая частка грамадзян Беларусі хутчэй закладнікі рэжыму, чым актыўна і свядома яго падтрымліваюць»
Наступны матэрыял
Аляксандр Лукашэнка размясціў на сваім сайце віншаванне на адрас народа Украіны з Днём незалежнасці.

Iншыя матэрыялы