In English:
Photo: Migration crisis at the Belarusian-Polish border
На русском языке:
Фотофакт: миграционный кризис на польско-беларусской границе
Тысячы мігрантаў з Блізкага Усходу знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы з панядзелка. Яны прыехалі ў Беларусь па турыстычнай візе, каб паспрабаваць перабрацца праз Польшчу далей у краіны Заходняй Еўропы.
Сітуацыя на мяжы застаецца нявырашанай: людзі ужо пяць дзён не могуць вярнуцца ў беларускія гарады, а польскія памежныя і іншыя службы ахоўваюць мяжу ад незаконных пранікненняў. Сітуацыя ўскладняецца тым, што доступ на мяжу і з тэрыторыі Беларусі, і з тэрыторыі Польшчы, пакуль закрыты для прадстаўнікоў незалежных СМІ, што ўплывае на аб’ектыўную падачу інфармацыі.
Рэдакцыя motolko.help паглядзела, якія здымкі з мяжы публікуюць польскія ведамствы і самі мігранты ў сваіх групавых чатах.