In English:
Photo: The Belarusian military began to install a bridge crossing over the Berazina river
На русском языке:
Фотофакт: Военные ВС РБ начали оборудовать переправу через р. Березина
Ваеннаслужачыя 7-га інжынернага палка Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання пачалі абсталяванне пераправы праз раку Бярэзіна.
Паведамляецца, што папярэдне была праведзена інжынерная разведка мясцовасці, а з дапамогай гусенічнага плаваючага транспарцёра ПТС-2 ліквідаваны лядовы затор. Пасля чаго вайскоўцы пантоннай роты навялі пераправу цераз раку Бярэзіна.
Нагадаем, што сёння раніцай МА РБ, у сваім прэс-рэлізе паведаміла, што пантонная пераправа ў рамках праверкі баяздольнасці будзе наведзеная і на іншай рацэ – Нёман.
Размяшчэнне рэк Нёман і Бярэзіна на тэрыторыі Беларусі. / Беларускі Гаюн
Праз р. Нёман пантон будуць узводзіць вайскоўцы іншага падраздзялення — пантонна-маставога батальёна 557 інжынернай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. Цяпер яны яшчэ здзяйсняюць марш да лакацыі. Калона ваеннай тэхнікі гэтай брыгады сёння, 13 снежня, была заўважана на трасе М-6 у напрамку да горада Шчучын.