На русском языке:
«Fuck war. Kyiv in my heart!»: Замгендиректора «Белоруснефти» задержали из-за поста в поддержку Украины
Выданне «Флагшток» паведамляе, што намесніка гендырэктара па эканоміцы «Беларуснафты» Сяргея Патупчыка два тыдні таму затрымалі праз пост у падтрымку Украіны.
26 лютага 2022 года ён апублікаваў у Instagram пост з подпісам: «Fuck war. Kyiv in my heart!». Затрымалі яго ў канцы 2022 года, тады ж акаўнт быў зачынены. Меркавалася, што ўсё абыдзецца адміністрацыйнай справай і суткамі.
Аднак па інфармацыі крыніц «Флагштока» цяпер на яго заведзена крымінальная справа, а гэты пост выдалены. У чым канкрэтна яго абвінавачваюць – невядома. Таксама варта адзначыць, што Сяргей Патупчык з’яўляецца сынам былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, які быў адпраўлены ў адстаўку ў 2018 годзе за нібыта садзейнічанне ў стварэнні сямейнага незаконнага бізнесу.
Кіраўнік КДБ Валеры Вакульчык тады публічна адчытваў Патупчыка за нібыта наяўнасць кантракту, сэнс якога заключаўся ў пастаўках будматэрыялаў па завышаных коштах для дзяржбудоўляў.