Германія прыме без віз беларусаў, якія бягуць ад вайны

Canva
5 хв.

На русском языке: Германия примет без виз беларусов, которые бежали от войны

Беларусы, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, могуць прыехаць у Германію без візы.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на паведамленне пасольства Германіі ў Польшчы. Паведамляецца, што грамадзяне трэціх краін (беларусы, у тым ліку), якія знаходзіліся ва Украіне 24 лютага 2022 года, або маюць від на жыхарства ва Украіне або статус міжнароднай абароны, цяпер могуць уязджаць у Германію і знаходзіцца ў Германіі без візы.

Пры неабходнасці, у іміграцыйных органах Германіі можна запытаць від на жыхарства пасля ўезду. Правіла будзе дзейнічаць да 23 мая 2022 года.

Варта адзначыць, што Святлана Ціханоўская, падчас візіту ў Берлін, уздымала пытанне прадастаўлення статусу ваенных бежанцаў для беларусаў, якія зараз выязджаюць з Беларусі і Украіны ў краіны ЕС.

Германія прыме без віз беларусаў, якія бягуць ад вайны

Ілюстратыўнае фота
Папярэдні матэрыял
11 сакавіка адбудзецца сусветная прэм'ера спектакля Belarus Free Theatre «Сабакі Еўропы»
Наступны матэрыял
Беларусы, якія бягуць ад вайны, могуць атрымаць ВНЖ у Швецыі

Iншыя матэрыялы