На русском языке:
Герои года по версии «Нашей Нивы»: рельсовые партизаны Дмитрий Климов, Владимир Аврамцев и Евгений Минкевич
Напярэдадні Новага Года многія падводзяць нейкія вынікі: нехта называе словы года, нехта – падзеі, а нехта – людзей. Выданне «Наша Ніва» назвала людзьмі гады трох жыхароў беларускага горада Бабруйск.
Іх завуць Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Абрамцаў і Яўген Мінкевіч. Вы спытаецеся: «Што яны зрабілі»? Гэтыя трое хлопцаў учынілі сабатаж на беларускай чыгунцы, выбраўшы самы бяспечны спосаб, які не мог прывесці да гібелі людзей, але дапамог запаволіць рух эшалонаў РФ.
Дзмітрый, Уладзімір і Яўген – беларускія «рэйкавыя партызаны», якія знаходзяцца за кратамі.
Уначы з 27 на 28 сакавіка пад Асіповічамі яны падпалілі рэлейную шафу, у іх стралялі, але ім удалося сысці. Усе трое – звычайныя беларусы, ім было па 28 гадоў, яны сябры, у іх ёсць жонкі і дзеці.
«Двое затрыманых паспелі папрацаваць у структурах МУС – што, дарэчы, паказвае нам, наколькі розныя людзі носяць або насілі ў нашай краіне пагоны», – піша «Наша Ніва».
Згодна з наяўнай інфармацыяй, яны спрабавалі збегчы ў Літву, але не паспелі – іх затрымалі.
- Дзмітрыю прастрэлілі нагу і збілі.
- Уладзіміру разбілі твар, а сляды збіцця былі бачныя нават праз месяц.
- Яўгенія таксама збівалі – сінякі на твары за месяц не сышлі.
У лютым і сакавіку 2022 года беларусы здзейснілі не менш за 12 акцый сабатажу на чыгунцы і дзве вялікія кібератакі. За чыгуначны сабатаж ці «намер» яго здзейсніць было затрымана 13 беларусаў.
Удзельнікі іншых акцый сабатажу затрыманыя не былі.
Праз тры дні пасля акцыі Дзмітрыя, Уладзіміра і Яўгена – 31 сакавіка, праз тры дні пасля акцыі Дзмітрыя, Уладзіміра і Яўгена, ВС РФ пачалі адступленне з Кіеўскага кірунку. Дзмітрыя Клімава, Уладзіміра Аўрамцава і Яўгена Мінкевіча 31 сакавіка працягвалі катаваць у турме.
Заваёўнікаў спынілі не беларускія партызаны, а ўкраінскі народ. Але хто ведае, чыя кропля крыві пераважыла шалі?