Гомельская мытня канфіскавала 10 медалёў часоў Расійскай Імперыі

Canva
2 хв.

На русском языке: Гомельская таможня изъяла 10 медалей времен Российской Империи

Гомельскія мытнікі ў пункце пропуску «Новая Гута» канфіскавалі 10 медалёў, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі. Яны зроблены ў гонар розных падзей у гісторыі Расійскай імперыі з 1708 па 1912 год.

Паведамляецца, што каштоўнасці знайшлі паміж абшыўкай кузава і сядзеннямі аўтобуса, якім кіраваў беларус. Па словах мытні, іх агульны кошт складае больш за 5,5 тысячы беларускіх рублёў. 8 знойдзеных медалёў выраблены з медзі, адзін — з чыгуну і адзін — са срэбра.

Мяркуючы па фота, самай старой знаходкай з’яўляецца срэбны медаль «За перамогу пры Лясной» (1708 г.) «За Левенг. баталію». Бронзавая версія такога медаля прадаецца на аўкцыёне за $68. Цяпер медалі перададзены ў гісторыка-культурную ўстанову «Гомельскі Палацава-паркавы ансамбль».

Папярэдні матэрыял
У Расіі разбіўся беларускі грузавы самалёт. На борце было 7 чалавек
Наступны матэрыял
Да затрыманых па справе Зэльцэра больш за месяц не пускаюць адвакатаў і не перадаюць рэчы

Iншыя матэрыялы