Google забараніла беларусам загружаць і абнаўляць платныя аплікацыі ў Google Play

Google Play
2 хв.

In English: Google banned Belarusians from downloading and updating paid applications in Google Play
На русском языке: Google запретила беларусам загружать и обновлять платные приложения в Google Play

Такая інфармацыя з’явілася ў англамоўнай версіі апавяшчэння ў блогу Google, што раней тычылася толькі РФ. Заўважыла выданне Dev.by.

Такім чынам, беларускія карыстальнікі платных аплікацый на Android зараз пазбавяцца абнаўленняў бяспекі і новых функцый. Але ў адрозненне ад Расіі, беларусы могуць здзяйсняць унутраныя пакупкі і афармляць падпіскі ў бясплатных праграмах.

Беларусы па-ранейшаму могуць усталёўваць і абнаўляць бясплатныя аплікацыі праз Play Store. Распрацоўшчыкам, чые праграмы падаюць карыстальнікам важныя паслугі, якія забяспечваюць іх бяспеку і доступ да інфармацыі, прапануецца зрабіць іх бясплатнымі або часова выдаліць платную падпіску.

Google забараніла беларусам загружаць і абнаўляць платныя аплікацыі ў Google Play

Папярэдні матэрыял
Сілавікі прыйшлі ў пякарню Brø bakery
Наступны матэрыял
СК Беларусі пачаў называць вайну — вайной?

Iншыя матэрыялы