СК Беларусі пачаў называць вайну — вайной?

belrynok.by
3 хв.

In English: The Investigative Committee of Belarus started to call the war a «war»?
На русском языке: СК Беларуси начал называть войну — войной?

Сёння раніцай, 18 траўня, стала вядома, што СК РБ завёў новую крымінальную справу на кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака. У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што справа заведзена па ч.2 арт.361-3 КК РБ «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу».

Атрымліваецца, што СК упершыню назваў вайну ва Украіне ніякай не «спецаперацыяй», а ўзброеным канфліктам і ваеннымі дзеяннямі.

Дарэчы, на думку Стрыжака, такая крымінальная справа толькі падкрэслівае важнасць працы BYSOL у дапамозе Украіне. Акрамя таго, BYSOL працягвае збіраць грошы на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў у войску Украіны.

Паўдзельнічаць у зборы можна тут.

З Беларусі на сайт трэба заходзіць праз VPN.

Папярэдні матэрыял
Google забараніла беларусам загружаць і абнаўляць платныя аплікацыі ў Google Play
Наступны матэрыял
З 30 траўня забараняюцца ПЛР-тэсты на COVID-19 у лабараторыях прыватных медцэнтраў

Iншыя матэрыялы