На русском языке:
Группа российских вертолетов улетела из Мачулищей в Россию
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 3 ліпеня з аэрадрома «Мачулішчы» ў Расію паляцелі 11 верталётаў ПКС РФ (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26) 344-га цэнтра баявой падрыхтоўкі і перавучвання лётнага складу армейскай авіяцыі.
Верталёты знаходзіліся ў Беларусі з 21 чэрвеня, і бралі ўдзел у ваенным парадзе, які адбыўся 3 ліпеня.
Актуальны склад авіяцыйнай групы ПКС РФ, размешчанай у Беларусі, выглядае наступным чынам:
- аэрадром «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- аэрадром «Баранавічы» – 4 знішчальнікі Су-30СМ.
Сёння раней з Беларусі зляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-30СМ пілатажных груп ПКС РФ «Стрыжы» і «Віцязі». Такім чынам, уся авіяцыя ПКС РФ, якая прымала ўдзел у парадзе 3 ліпеня, вяртаецца ў Расію.