На русском языке:
Гуцериев летит в «Беларусбанк». Хочет обойти санкции?
Па інфармацыі нашых крыніц, расейскі алігарх і сябар Лукашэнкі Міхаіл Гуцэрыеў зараз ляціць у Мінск. Сёння ён са сваімі мэнэджарамі і юрыстамі прыбудзе ў Галаўны офіс «Беларусбанка». Хутчэй за ўсё, будуць абмяркоўваць крэдытную лінію для «Слаўкалія» ад кітайскіх банкаў, якая, паводле інфармацыі выдання «Наша Нiва», была прыпыненая з-за санкцый у дачыненні да Гуцэрыева.
У 2018 годзе «Беларусбанк» даў «Слаўкалію» крэдытную падтрымку на будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Большую частку грошай вылучыў «Дзяржаўны банк развіцця Кітая» праз «Беларусбанк». Аднак пасля ўвядзення санкцый, па інфармацыі «Наша Нiвы», Кітай замарозіў $580 млн на будаўніцтва камбіната, які належыць Гуцэрыеўскаму «Слаўкалію». Хоць афіцыйна Кітай не рабіў ніякіх заяў пра тое, што крэдытная лінія прыпыненая.
Цікава і тое, што крэдыт кітайскага банка выдадзены «Слаўкалію» пад гарантыі ўрада Беларусі. Гэта значыць, што алігарх Гуцэрыеў фінансава ні за што не адказвае: калі ён не зможа аддаць доўг Кітаю, гэта давядзецца рабіць беларускаму ўраду, які нярэдка шукае грошы на свае патрэбы ў кішэнях падаткаплацельшчыкаў.
Магчыма, Гуцэрыеў прапануе варыянты рэфінансавання крэдыту, альбо вяртання сродкаў з дапамогай іншых сваіх актываў: напрыклад, аддасць банку частку акцый, долю ў якім-небудзь прадпрыемстве.