Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс

Canva
10 хв.

In English: Who has come under sanctions of the EU, the US, Canada and the UK? The full list
На русском языке: Кто попал под санкции ЕС, США, Канады и Великобритании? Полный список

2 снежня 2021 года ЕС, ЗША, Канада і Вялікабрытанія пашырылі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Санкцыі закранаюць чыноўнікаў, кампаніі, прадпрыемствы, тураператараў і гатэлі, якія дапамагалі ці арганізоўвалі нелегальны пераход мяжы Еўразвяза праз Беларусь і такім чынам удзельнічалі ў інструменталізацыі міграцыі для палітычных мэт. Расказваем, як пашырылі свае санкцыйныя спісы тры краіны і ЕС.

5-ы санкцыйны пакет ЕС: 17 чалавек і 11 кампаній

У заяве Рады ЕС сказана: «ЕС рашуча асуджае рэжым Лукашэнкі за наўмысную рызыку жыццём і здароўем людзей да небяспекі і распальвання крызісу на знешніх межах ЕС у спробе адцягнуць увагу ад сітуацыі ў Беларусі, дзе працягваюцца жорсткія рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, і гэтая сітуацыя пагаршаецца» .

Пад санкцыі ЕС трапілі:

  • Анатоль Лапо, старшыня Дзяржпагранкамітэта;
  • Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага памежнага камітэта;
  • Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
  • Павел Харчанка, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
  • Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
  • Аляксандр Давідзюк, начальнік Лідскага памежнага атрада;
  • Максім Бутранец, начальнік Смаргонскага памежнага атрада;
  • Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС;
  • Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда;
  • Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага Суда;
  • Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генпракуратуры;
  • Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага Суда;
  • Ігар Маршалаў, дырэктар ДФР КДК;
  • Андрэй Пракапук, намеснік дырэктара ДФР КДК;
  • Ганна Сакалоўская, суддзя калегіі Вярхоўнага Суда па грамадзянскіх справах;
  • Марат Маркаў, старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (тэлеканал АНТ);
  • Зміцер Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска.
  • «Белавія»
  • «Цэнтркурорт»;
  • «Оскартур»;
  • гасцініца «Мінск»;
  • гасцініца «Планета»;
  • Асобная служба актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага памежнага камітэта;
  • Cham Wings Airlines (Сірыя);
  • Візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя);
  • «Гродна Азот»;
  • «Беларуснафта»;
  • «Гродна Хімвалакно»;
  • «Белшына».

Санкцыі ЗША: 12 прадпрыемстваў і 20 чалавек

Міністэрства фінансаў ЗША паведамляе, што акрамя ўвядзення санкцый супраць 20 фізічных асоб і 12 прадпрыемстваў, пад санкцыі таксама патрапілі тры самалёты: Agusta-Westland AW-139 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PH, які належыць «Слаўкалію», і два Іл-76ТД з рэгістрацыйнымі нумарамі : EW-78779 і EW-78843, якія належаць «Трансавіяэкспарт».

Пад санкцыі ЗША патрапілі:

  • Анатоль Лапо, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта;
  • Дзмітрый Карзюк, намеснік міністра МУС;
  • Дзяніс Чамаданаў, муж былога прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай;
  • Андрэй Паршын, начальнік ГУБАЗіК;
  • Міхаіл Бядункевіч, намеснік начальніка ГУБАЗіК;
  • Дзмітрый Баскаў, член Савета Рэспублікі;
  • Дзмітрый Лукашэнка, старшыня рады Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і член НАК;
  • Аляксандр Алекса;
  • Ігар Буткевіч;
  • Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
  • Дзмітрый Ковач;
  • Андрэй Макарэвіч;
  • Канстанцін Моластаў;
  • Сяргей Новікаў;
  • Ігар Печань;
  • Раман Подлінеў;
  • Васіль Сысоеў;
  • Уладзімір Вашкевіч;
  • Аляксандр Жыўлюк;
  • ААТ «Беларуская калійная кампанія»;
  • ААТ «Трансавіяэкспарт»;
  • ЗТАА «Слаўкалій»;
  • ЗАТ «Белтэхэкспарт»;
  • ААТ «Агат — электрамеханічны завод»;
  • ТАА «Аграросквіт»;
  • ААТ «140 рамонтны завод»;
  • ААТ «Кідма тэк»;
  • ТАА «ГардСэрвіс»;
  • ААТ «Пеленг»;
  • Рэспубліканскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб»;
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ».

Санкцыі Вялікабрытаніі: «Беларуськалій» і 8 чалавек

«Вялікабрытанія верыць у свабоду слова, свабоду прэсы і свабоду асацыяцый. Мы не будзем адводзіць позірк, у той час як сяброў апазіцыі, журналістаў і актывістаў працягваюць збіваць, заключаць у турму і забіваць ці выціскаць з краіны. Гэтыя санкцыі накіраваныя супраць важных крыніц даходу для рэжыму Лукашэнкі і накладаюць жорсткія абмежаванні на тых, хто нясе адказнасць за адны з горшых антыдэмакратычных актаў у Беларусі», — сказала кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі, Ліз Трас.

Пад санкцыі Вялікабрытаніі патрапілі:

  • «Беларуськалій»,
  • Рыгор Азаронак
  • Наталля Бугук,
  • Людміла Гладкая,
  • Сяргей Гусачэнка,
  • Аліна Касьянчык,
  • Андрэй Крывашэеў,
  • Андрэй Мукавозчык,
  • Андрэй Паршын.

Санкцыі Канады: 24 чалавекі і 7 кампаній

Пад санкцыі Канады трапілі:

  • «Цэнтркурорт»,
  • Прэзідэнцкі спартыўны клуб,
  • ТАА «ГардСэрвіс»,
  • ЗАТ «Белтэхэкспарт»,
  • ААТ «Пеленг»,
  • ААТ «140 рамонтны завод»,
  • ААТ «Агат — электрамеханічны завод»,
  • Сяргей Епіхаў,
  • Наталля Бугук,
  • Аліна Касьянчык,
  • Максім Трусевіч,
  • Дзмітрый Карсюк,
  • Андрэй Паршын,
  • Анатоль Лапо,
  • Ігар Буткевіч,
  • Раман Падлінеў,
  • Ігар Печань,
  • Сяргей Новікаў,
  • Канстанцін Моластаў,
  • Ігар Гутнік,
  • Дзмітрый Карзюк,
  • Алег Ларын,
  • Дзяніс Чамаданаў,
  • Міхаіл Бядункевіч,
  • Васіль Сысоеў,
  • Дзмітрый Ковач,
  • Аляксандр Жыўнюк,
  • Андрэй Макарэвіч,
  • Уладзімір Вашкевіч,
  • Аляксандр Алекса.
Папярэдні матэрыял
У Расіі затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт у бочках з кварцавым пяском
Наступны матэрыял
Шрайбман: «Захад не хоча выкладваць на стол усе казыры»

Iншыя матэрыялы