У Расіі затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт у бочках з кварцавым пяском

Фота: sztu.customs.gov.ru
2 хв.

In English: Smuggling of Belarusian cigarettes in barrels with quartz sand is detained in Russia
На русском языке: В России задержали контрабанду беларуcских сигарет в бочках с кварцевым песком

Супрацоўнікі Балтыйскай мытні (Расія) затрымалі кантэйнер, у якім выявілі больш за 100 тысяч пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэт, схаваных у кардонных бочках з кварцавым пяском.

Па дакументах, Пскоўская фірма збіралася экспартаваць у Вялікабрытанію 22 тоны кварцавага пяску. Аднак пры адкрыцці кантэйнера выявілася, што ў 433 бочках знаходзяцца цыгарэты NZ і Minsk вытворчасці беларускай фабрыкі «Нёман». Кошт кантрабанды не называецца.

Папярэдні матэрыял
Кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава разам з жонкай выслалі з Чэхіі, іх візы ануляваныя
Наступны матэрыял
Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс

Iншыя матэрыялы