In English:
Political prisoner Ihar Losik turns 30 today
На русском языке:
Игорю Лосику сегодня исполнилось 30 лет
20 траўня ў стваральніка тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігара Лосіка — юбілей, яму спаўняецца 30 гадоў і сённяшні дзень ён сустрэў за кратамі.
У канцы 2021 года Ігара прыгаварылі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». І сёння, як і заўсёды, мы павінны падтрымліваць Ігара і ўсіх тых, хто аказаўся ў няволі ў барацьбе за нашу агульную свабоду.
Беларусы Быдгашча ўжо выйшлі на невялікую акцыю ў гонар Ігара, а вы можаце павіншаваць яго з Днём нараджэння напісаўшы яму ліст або даслаўшы паштоўку. «Канструктар лістоў» дапаможа падабраць словы, а даслаць можна праз сэрвіс vkletochku.org або письмо.бел.
Адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Лосіку Ігару Аляксандравічу.