Калегія адвакатаў выдаткавала 3000 рублёў сям’і забітага супрацоўніка КДБ

BYPOL
2 хв.

На русском языке: Коллегия адвокатов выделила 3000 рублей семье убитого сотрудника КГБ

Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Віктар Чайчыц падпісаў пастанову аб выдзяленні 3000 рублёў ГА «Афіцэрскі сход КДБ» для аказання матэрыяльнай дапамогі сям’і загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Калегія адвакатаў выдаткавала 3000 рублёў сям’і забітага супрацоўніка КДБ

У той жа час у пастанове БРКА ад 28.12.2020 «Аб зацвярджэнні сметы даходаў і расходаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў на 2021 год», сказана:

«Матэрыяльная дапамога прадугледжана толькі: адвакатам, наёмнаму персаналу і ветэранам адвакатуры».

Аднак у смеце расходаў БРКА прысутнічае таксама пункт «Фінансавая падтрымка арганізацый», у які закладзена 6 000 рублёў на год. Верагодна, што сродкі перавялі сям’і менавіта з гэтага артыкула выдаткаў.

Нагадаем, 28 верасня ў адну з кватэр на Якубоўскага, 29 уварваліся сілавікі. Яе жыхар Андрэй Зэльцэр, 32-гадовы супрацоўнік EPAM Systems сустрэў іх стрэлам з паляўнічай стрэльбы і быў смяротна паранены ў адказ. Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным «Нірвана» таксама загінуў ад атрыманага ранення. У адплату за гібель супрацоўніка КДБ былы кіраўнік Генштаба УС Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў прапанаваў забіць 100 чалавек.

Папярэдні матэрыял
Зноў цэнзура? У Мінску адмянілі канцэрт «ЛСП»
Наступны матэрыял
Фота дня. Мігранты сядзяць на нейтральнай паласе аднаго з памежных пераходаў з Беларусі ў Польшчу

Iншыя матэрыялы