In English:
A plane or a helicopter crashed near Luninets
На русском языке:
Около Лунинца разбился самолёт или вертолёт
Рэдакцыі motolko.help паступае інфармацыя, што сёння ў раёне 21:00 жыхары Лунінца (Брэсцкая вобласць) чулі моцны выбух і бачылі яркі выбліск.
Відавочцы паведамляюць, што ў выніку выбуху ў жыхароў трэсліся вокны, у некаторых дамах ад сілы выбуху выляталі шыбы. Паведамляюць аб прыбыцці верталётаў і пажарнікаў, а таксама вялікай колькасці беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Таксама ў вёсцы Дрэбск (Лунінецкі раён) былі чутныя два хлапкі, пасля якіх пачалося зарыва, як пры лясным пажары.
Фота здарэння / motolko.help
Па папярэдняй інфармацыі, у раёне аг. Кажан-Гарадок мог упасці самалёт або верталёт. У дадзены момант ідзе пошукавая аперацыя. Паступае інфармацыя, што верталёт МА РБ вылецеў з аэрадрома ў Мачулішчах у Лунінец.
Прыблізная лакацыя падзення верталёта ці самалёта / motolko.help
У рэдакцыі тэлеграм-канала «Беларускi Гаюн» маецца запіс перахапленай размовы паміж лётчыкамі. Запіс пацвярджае падзенне расейскага вайсковага самалёта пад Лунінцам (у раёне аграгарадка Кажан-Гарадок) у чацвер увечары.
Прыводзім расшыфроўку ўрыўка:
«..вельмі яркая, я прама на яе глядзеў…у раёне Лунінца… …назіраў яшчэ адну ўспышку толькі што… у тым жа месцы …ну падкажыце ім тады, дзе прыкладна самалёт упаў, калі яны выйшлі, каб лягчэй было знайсці…па пасадачным (курсе на аэрадром) кіламетраў 20…»
Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя, пішыце ў бот тэлеграм-канала «Беларускi Гаюн» — @HajunBYbot, або ў форму для зваротнай сувязі ніжэй.