Запчастку для тамографа агульным коштам €88 000 не дапусцілі да пастаўкі ў адну з мінскіх бальніц па рашэнні Камітэта дзяржкантролю.
У ведамстве сказалі, што серыйныя нумары на ўпакоўцы і на запчастцы не супадаюць. Акрамя таго, дэталь раней эксплуатавалася ў еўрапейскай клініцы і была адноўлена.
Для дачы прававой ацэнкі сітуацыі, матэрыялы справы перададзеныя ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.