Расійскі суд пастанавіў экстрадаваць беларуса Вадзіма Дубойскага

Фото из личного архива Вадима Дубойского
2 хв.

Суд расійскага горада Белгарад пакінуў без змены апеляцыю па справе аб экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі, 31-гадовага Вадзіма Дубойскага. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра «Вясна» @viasna_brest.

Расійскі суд пастанавіў экстрадаваць беларуса Вадзіма Дубойскага

Дубойскага затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Расіі, а 16 красавіка 2021 года яго ўзялі пад варту ў СІЗА-3 Белгарада. Як мяркуецца, у Беларусі супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле 293 КК (Масавыя беспарадкі) за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў жніўні 2020 года.

Па словах сваякоў Вадзіма Дубойскага, у жніўні 2020 года ён быў затрыманы і цягам трох дзён разам з іншымі ўтрымліваўся ў гаражах брэсцкага Дома правасуддзя, дзе затрыманых увесь час збівалі.

Расійскія праваабаронцы будуць рыхтаваць кейс Вадзіма Дубойскага ў ЕСПЧ.

Папярэдні матэрыял
Камітэт дзяржкантролю не дапусціў да пастаўкі запчастку для тамографа
Наступны матэрыял
Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы па гандболе перанеслі з Беларусі ў Германію

Iншыя матэрыялы