На русском языке:
Октябрь отметился минимумом транспортников ВКС РФ в течение года
Па дадзеных «Беларускі Гаюн», за кастрычнік 2023 г. у Беларусь прыляцела ўсяго 5 ваенна-транспартных самалётаў ПКС РФ і гэта найменшая колькасць прылётаў у месяц з лістапада 2022 года.
Ваенна-транспартная авіяцыя ПКС РФ, і звязаная з ПВК «Вагнер», прылятала на аэрадромы:
- «Баранавічы» – 1 Ан-72;
- «Мачулішчы» – 1 Іл-76;
- «Бабруйск» – 1 Іл-76;
- Аэрапорт «Гомель» – 2 Ан-12.
Аднак былі прылёты і пасажырскіх бартоў ПКС РФ, а таксама самалётаў, звязаных з ПВК «Вагнер», якія былі заўважаныя на аэрадромах:
- «Баранавічы» – 1 Ан-148;
- «Мачулішчы» – 1 Ту-134;
- Аэрапорт «Гомель» – 1 Beech C90GTi King Air.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за кастрычнік можна азнаёміцца тут (на англійскай).