Беларускім школьнікам будуць убіваць у галаву, што нацыянальныя сімвалы беларусаў – нацысцкія, а пратэсты 2020 – па метадах калабарацыяністаў

прапагандысцкія памыйніцы
3 хв.

На русском языке: Беларусским школьникам будут вбивать в голову, что национальные символы беларусов — нацистские, а протесты 2020 — по методам коллаборационистов

Нядаўна Нацыянальны інстытут адукацыі апублікаваў навучальныя дапаможнікі па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, па якіх будуць вучыцца беларускія школьнікі з 1 па 11 клас.

Аналізуючы дадзеныя падручнікі адразу бачна, што ў іх утрымліваецца адкрытая палітычная прапаганда.

Напрыклад, у падручніку для 1-4 класаў сказана, што калабарацыяністы выкарыстоўвалі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» і заяўляецца, што «носьбіты гэтай сімволікі актыўна ўдзельнічалі ў пакараннях смерцю ваеннапалонных і мірнага насельніцтва, рабаваннях на карысць нацысцкай Германіі».

Беларускім школьнікам будуць убіваць у галаву, што нацыянальныя сімвалы беларусаў – нацысцкія, а пратэсты 2020 – па метадах калабарацыяністаў

У падручніку для 5-9 класаў пра калабарацыяністаў расказваюць ужо на некалькіх старонках, таксама робяць акцэнт на сімволіцы і звязваюць гэта з пратэстамі 2020 года.

«Дэструктыўныя сілы паспрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот, выкарыстоўваючы нацысцкую сімволіку і метады барацьбы калабарацыяністаў», – сказана ў падручніку для школьнікаў.

Там жа апублікавана фота з аднаго з пратэсных маршаў лета 2020 г., а па-над выявай размешчаны тэкст: «У 2020 годзе Беларусь зноў сутыкнулася з праявамі экстрэмізму і тэрарызму пад нацысцкай сімволікай».

Больш за тое, аўтары падручніка пра калабарацыянізм не забыліся расказаць дзецям і пра тое, што «9 жніўня 2020 г. у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары на якіх больш за 80 % грамадзян аддалі свае галасы за кандыдатуру дзеючага Кіраўніка дзяржавы – А.Г. Лукашэнку».

Тое самае гаворыцца і ў падручніку для 10-11 класаў.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 15 кастрычніка
Наступны матэрыял
У дэмсіл з’явіўся офіс у Савеце Еўропы

Iншыя матэрыялы