КДБ затрымаў дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых

Канстанцін Залатых
2 хв.

In English: KGB detained the director of the newspaper Belarusians and the Market
На русском языке: КГБ задержал директора газеты «Белорусы и рынок» Константина Золотых

Пра гэта піша «Еўрарадыё», таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно і няма сувязі з галоўрэдам выдання Андрэем Аляксандравічам.

Па словах жонкі Канстанціна Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК РБ «Распальванне нацыянальнай варожасці». У яго канфіскавалі ноўтбук і сродкі сувязі.

«Беларусы і рынак» –ці не апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта салідная газета, у асноўным прысвечаная эканоміцы. Апроч папяровай версіі, у выдання ёсць тг-канал @belrynok, канал на Youtube і нават канал у TikTok.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі забаронены продаж антыўтопіі «1984» Джорджа Оруэла
Наступны матэрыял
Сілавікі прыйшлі ў пякарню Brø bakery

Iншыя матэрыялы