In English:
Cyber Partisans: Karayev tried to find injured officers and failed
На русском языке:
Кибер-партизаны: Караев искал пострадавших милиционеров и не нашел
Кібер-партызаны апублікавалі запіс размовы Міністра МУС Юрыя Караева і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова, зроблены 10 верасня 2020 года ў 17:19. У размове Караеў просіць даць пацярпелых байцоў для інтэрв’ю.
Дадзены зліў — рэакцыя на інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі для тэлеканала BBC, дзе ён прызнаў, што пратэстоўцаў збівалі ў СІЗА і на Акрэсціна. Але акрамя гэтага ён сказаў, што сярод пацярпелых былі і самі байцы.
Прыводзім расшыфроўку размовы.
Юрый Караеў: Глядзі, тэрмінова трэба знайсці тых, хто пацярпеў у выніку дзеянняў на масавых беспарадках. Я маю на ўвазе нашых міліцыянтаў. Каб далі інтэрв’ю.
Віталь Казлоў: Таварыш міністр, у нас пацярпелі ў Маладзечне супрацоўнік крымінальнага вышуку, з ліку апарата, але ў большай ступені пацярпелі вайскоўцы ўнутраных войскаў — і ў Маладзечне, і ў Жодзіне. Ва ўсіх астатніх выпадках пашкоджанні нязначныя.
Юрый Караеў: А ў Маладзечне ваш — ён хто?
Віталь Казлоў: Супрацоўнік апарата крымінальнага вышуку, які ўжо даваў інтэрв’ю, што калі ўбачыў, калі той высеклі, Кудзін, вайскоўца, у гэтую амбразуру пайшоў, каб прадухіліць сустрэчны напад і атрымаў сустрэчны ўдар…
Юрый Караеў: Ад Кудзіна? І зуб зламаў?
Віталь Казлоў: Так.
Юрый Караеў: Тады яго не трэба.