На русском языке:
Число наёмников ЧВК «Вагнер» в Беларуси сокращается?
Па нашых дадзеных, прынамсі частка наймітаў ПВК «Вагнер» магла з’ехаць з Беларусі ў Расею. Верагоднай прычынай ад’езду мог стаць удзел у падрыхтоўцы добраахвотніцкага фарміравання Расгвардыі перад адпраўкай на фронт. Аднак дакладная колькасць наймітаў, якія з’ехалі з Беларусі, невядома.
Гаворачы пра бягучую колькасць наймітаў у Беларусі, то мы ацэньваем яе ў некалькі сотняў чалавек і на працягу месяца яны працягвалі праводзіць навучанне УВ і УС РБ:
- Мінску. У навучальным цэнтры ВВ МУС РБ «Валоўшчына», дзе пад кіраўніцтвам вагнераўцаў завяршыўся 6-ы набор курса падрыхтоўкі ваеннаслужачых падраздзяленняў спецпрызначэння.
Усяго з ліпеня 2023 па люты 2024 г. праз навучанне з наймітамі ПВК «Вагнер» прайшлі больш за 1600 чалавек.
- Баранавічах. На палігоне «Абуз-Лясноўскі» найміты ПВК «Вагнер» праводзілі навучанне з 78-м омб. 6-ы амбр. Сярод іншага, заняткі закраналі стральбу з гранатамётаў, ПТРК «Конкурс», штурм будынкаў і карэкціроўка агню з дапамогай БЛА.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за люты можна азнаёміцца тут (на англійскай).