На русском языке:
Численность ВС РФ в Беларуси снизилась: участники парада 3 июля вернулись в РФ
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у ліпені з Беларусі ў РФ з’ехалі парадныя разлікі УС РФ (да 20 артылерыйскіх сістэм), якія прыязджалі ў Беларусі для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня. У астатнім жа сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не зведала змен.
УС РФ у Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» — 500-550 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
Таксама ў Беларусі працягваюць працаваць 484-і ваенны следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я ваенная пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.
Усяго ж на 1 жніўня 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці на ліпень можна азнаёміцца тут (English).