In English:
Sources: Statusbank was sold to Nikolai Vorobei’s structures to circumvent sanctions
На русском языке:
Источники: Статусбанк продан структурам Николая Воробья для обхода санкций
Паводле інфармацыі крыніц motolko.help, два тыдні таму прайшла здзелка куплі-продажу Статусбанка, які да гэтага належаў Еўрагандлю. Афіцыйна гэтая інфармацыя нідзе не публікавалася.
Паводле папярэдняй інфармацыі, здзелка прайшла без узгаднення Нацбанкам, а бенефіцыярам выступіў пралукашэнкаўскі алігарх Мікалай Варабей, аднак у дакументах яго ўдзел не будзе адлюстраваны і новымі ўладальнікамі «афіцыйна» могуць з’яўляцца асобы з РФ.
Сама здзелка цалкам магла адбыцца 10-11 красавіка ў паляўнічай гаспадарцы Вераб’я «Чырвоны Бор» пад Віцебскам. Раней мы ўжо паведамлялі, што гэтымі днямі ў Віцебск прылятаў верталёт Leonardo AW139 з рэгістрацыйным нумарам RA-01695 (раней гэты верталёт быў заўважаны на паркоўцы крымскага гатэля Mriya Resort & Spa, які належыць Ашчадбанку) і самалёт Pilatus PC-12 NG пад нумарам EW-502LL, які пасля гэтага паляцеў у Піцер. Тады ж у Віцебску знаходзіўся і бізнэс-джэт Dassault Falcon 900EX з рэгістрацыйным нумарам RA-09610, якім карыстаюцца сыны Лукашэнкі і Мікалай Верабей.
Акрамя таго, паведамляецца, што пасля здзелкі старшыня праўлення банка Аляксандр Ігнатаў вырашыў (сам або прапанавалі — не ясна) пакінуць банк. На яго месца можа быць прызначаны чалавек з Абсалютбанка, які належыць Вераб’ю. Нагадаем, што і Абсалютбанк і Верабей, ужо знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.
Калі ў вас ёсць дадатковыя падрабязнасці адносна продажу Статусбанка і вядома, хто карыстаецца бартамі, што прыляталі ў Віцебск, просьба напісаць у спецыяльны бот @motolko_NBR_bot.