На русском языке:
Источники: В Беларуси идёт распечатка и подготовка бомбоубежищ в школах и ВУЗах
Адразу некалькі крыніц паведамілі, што ў апошнія дні пачалі адкрываць, чысціць і рыхтаваць бамбасховішчы у навучальных установах краіны. Такая інфармацыя паступае са школ Мінска і ўніверсітэтаў Гомеля.
Дырэктары школ загадваюць «адкрыць, агледзець, расчысціць і праверыць планы эвакуацыі дзяцей з класаў». У Гомелі да падрыхтоўкі бамбасховішчаў прыцягваюць і саміх студэнтаў. На пытанне «навошта?» кажуць прама – «на выпадак вайны».
У той жа час вядома, што праверкі/падрыхтоўкі сховішчаў пачаліся яшчэ напрыканцы верасня. На той момант выпадкі фіксаваліся ў асноўным на прадпрыемствах у Мінску і Мінскай вобласці, тады ж праводзіліся і вучэнні па эвакуацыі.
«Некалькі разоў былі вучэнні сярод працаўнікоў. За ўвесь час працы гэта першы раз, калі працаўнікі прамы спускаліся ў бамбасховішча. Раней заўсёды гэта было толькі на паперы», – паведамляе крыніца з аднаго з менскіх прадпрыемстваў.
«У Мінску на пл. Перамогі ў дамах аднаўляюць бамбасховішча. Працаўнікі ЖЭСа сказалі, што іх усяго 42 па Мінску».
Адзначым, што аб падрыхтоўцы сховішчаў гавораць і іншыя фактары. Так, у пачатку тыдня кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі сказаў, што ў Беларусі больш за 5 тысяч закрытых збудаванняў можа быць выкарыстана для ўкрыцця насельніцтва ад ракетных удараў. Паводле яго слоў, існуе нейкі план на выпадак надзвычайнай сітуацыі. Пры гэтым ніякіх канкрэтных адрасоў ён не назваў, і можна зрабіць выснову, што гэтая інфармацыя, верагодна, закрытая.