Крыніцы: зняты з пасады генеральны дырэктар «Белкнігі»

Аляксандр Вашкевіч
Iнсайд
3 хв.

На русском языке: Источники: cнят с должности гендиректор «Белкнига»

Паступае інфармацыя, што з сённяшняга дня зняты з пасады генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч.

Па папярэдняй інфармацыі, прычына заключаецца нібыта ў недастатковым прасоўванні літаратуры беларускіх выдавецтваў. Таксама вядома, што часова выконваючым абавязкі прызначаны ягоны намеснік — Генадзь Сілінскі.

Дарэчы, нядаўна забаронены раман Джорджа Оруэла «1984» — быў адной з самых прадаваных кніг у сетцы «Белкнігі». Летась, Вашкевіч у інтэрв’ю расійскаму выданню сказаў, што «1984» — займае 4-е месца сярод самых прадаваных кніг у Беларусі.

Па ягоных жа словах, першыя два месцы – кнігі лагапеда Надзеі Жукавай, 3-е – «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, а далей «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча.

Папярэдні матэрыял
У Мінску пачаўся суд па справе БелаПАН
Наступны матэрыял
Адразу ў 42-х раёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў

Iншыя матэрыялы