На русском языке:
«Кровавая» река в Молодечно опять перекрасилась — теперь в изумрудно-зелёный
Мы ўжо двойчы пісалі пра невялікую рэчку ў Маладзечне, якая ўпадае ў р. Ушу, якая днямі памяняла колер на ярка-пунсовы. Пасля гэтага мясцовы чыноўнік заявіў, што прычына колеру вады – скід адходаў у ваду адным з прадпрыемстваў. І абяцаў усіх знайсці, пакараць і паказаць па тэлевізары.
Але ёсць нюанс… у дзень яго заявы мясцовыя жыхары заўважылі, што рэчка зноў перафарбавалася, цяпер ужо ў смарагдава-зялёны колер.
Таксама адзначым, што апроч заявы начальніка прыродаахоўнай інспекцыі Уладзіслава Чарнова, ніякіх каментароў па сітуацыі ад адміністрацыі Маладзечна пакуль не паступала.