Латвія працягне выдаваць візы беларусам і аказваць іншую дапамогу

Canva
3 хв.

На русском языке: Латвия продолжит выдавать визы беларусам и оказывать другую помощь

Святлана Ціханоўская правяла тэлефонную размову з прэм’ерам Латвіі Артурсам Крыш’янісам Карыньшам. У размове прэм’ер запэўніў, што Латвія адрознівае беларускі народ і рэжым у Беларусі, і разумее, што беларусы змагаюцца супраць рэжыму, які стаў яшчэ і са-агрэсарам у вайне супраць Украіны.

Паведамляецца, што Латвія працягне выдачу віз для беларусаў, асабліва для тых, якія ратуюцца ад рэпрэсій. Таксама Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне аб гуманітарнай дапамозе для беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне, а таксама для беларускіх валанцёраў і грамадскіх ініцыятыў, якія працуюць ва Украіне.

Святлана Ціханоўская заклікала працягнуць праграму для рэлакацыі сумленных беларускіх бізнэсаў, якія не падтрымліваюць рэжым, а таксама папрасіла прэм’ера разгледзець магчымасць спынення імпарту алкагольнай прадукцыі з Беларусі і закрыць шчыліны, якія выкарыстоўваюць набліжаныя да рэжыму кампаніі для абыходу санкцый праз Латвію.

Папярэдні матэрыял
Новы закон: фізасобы з Літвы ў Беларусь могуць вывезці толькі €60 наяўнымі
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 18 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы