На русском языке:
Лауреатами Нобелевской премии мира-2021 стали журналисты Мария Ресса и Дмитрий Муратов
Галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў і філіпінская журналістка Марыя Рэса сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру «за іх намаганні па абароне свабоды слова, якая з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру».
На ўзнагароду прэтэндавалі 234 чалавекі і 95 арганізацый. Сярод іх — Святлана Ціханоўская. Агульная колькасць кандыдатаў складала 329. Гэта адна з рэкордных колькасцяў у гісторыі.
Вядома, што ў верасні 2020 года нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем гвалту і рэпрэсій у Беларусі і выказаў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.
«Вінаватыя ў здзеках з грамадзян сваёй краіны павінны быць пакараныя. Выказваем сваю падтрымку тым, хто кожны дзень мірна і без зброі выходзіць на вуліцы беларускіх гарадоў адстойваць сваю свабоду».
«Галоўрэд «Новай газеты» Муратаў, што атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, таленавіты, смелы, верны сваім ідэалам, Крэмль віншуе яго з узнагародай», — цытуе Дзмітрыя Пяскова інфармацыйнае агенцтва ТАСС.
РІА Навіны цытуе словы Дзмітрыя Муратава пасля прысуджэння яму Нобелеўскай прэміі міру: «Гэта ўзнагарода не мая, а газеты. Частку пералічу ў фонд «Круг дабрыні»».
Святлана Ціханоўская пракаментавала вынікі Нобелеўскай прэміі міру. Вось што сказала палітык:
«Пытанне свабоды слова востра стаіць у нашых рэаліях. На месцы Муратава і Рэсе можа стаяць і Лубнеўская, і Андрэева, і Скурко і кожны з вас.
Таму што ў такіх цяжкіх умовах вы працягваеце сваю працу, калі ў Беларусі ў жнівеньскія падзеі журналісты станавіліся аб’ектам для стральбы для сілавікоў — гэта было вельмі страшна і небяспечна, але вы працягвалі сваю працу.
Таму, гэтая ўзнагарода прысвечана ўсім журналістам, якія змагаюцца за свабоду. Вам, у тым ліку. Таму, я вас віншую.
Дзякуй вам за вашу працу, за тое, што вы працягваеце асвятляць падзеі ў Беларусі і ездзіце з намі ў паездкі, каб асвятляць нашу працу і на міжнароднай платформе.
Я не знервавалася. Таму што, прэміі і ўзнагароды — гэта заўсёды добра, але ў нас ёсць свой шлях і мы бачым сваю мэту, незалежна ад таго, прысуджаюць нам узнагароды ці не. Але ўпэўнена, што сама намінацыя яшчэ раз прыцягне ўвагу сусветнай супольнасці да праблемы ў Беларусі, да гвалту і рэпрэсій. Насамрэч, беларусы заслугоўваюць Нобелеўскай прэміі незалежна ад вынікаў», — сказала Святлана Ціханоўская.
Што пісала «Новая Газета» пра Беларусь
«Новая Газета» — расійскае выданне, але яны даволі часта пішуць пра падзеі ў Беларусі. Што характэрна, гэта далёка не толькі навіны, але і аб’ёмныя сюжэты і інтэрв’ю з дэмакратычнымі беларускімі палітыкамі.
7 матэрыялаў і адна вокладка выдання «Новая Газета» пра падзеі ў нашай краіне:
Рэпартаж пра разгон пратэсту на вул. Арлоўская ў кастрычніку 2020 года, калі АМАП адкрыў агонь і былі параненыя
- Ціханоўская: «Людзей даўно ніхто не пытае, як ім жывецца»
Інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай яшчэ да таго, як яна перамагла на выбарах 2020 года.
Расследаванне, якое даказвае, што Святлана Ціханоўская выйграла выбары 2020 года
Рэпартаж выдання пра падзеі 9-13 жніўня ў Мінску, калі іх спецкару АМАП абяцаў, жартам, закапаць у лесе пад Мінскам
Інтэрв’ю з Сяргеем Будкіным, які адмаўляецца быць міністрам культуры.
- Калеснікава: «Кожную раніцу я бяру лапату і капаю»
Інтэрв’ю аб правілах жыцця Марыі Калеснікавай.
Аповед пра масавыя ператрусы ў беларусаў у чэрвені 2021, калі за тры дні было больш за сто ператрусаў і затрыманняў.
Здзейсніўшы акт міжнароднага тэрору, Лукашэнка ператварыўся ў ваеннага дыктатара. І не пакінуў сабе ніякіх шанцаў.