Лельчыцкі райвыканкам супакойвае, што ў горадзе «ідуць вучэнні». Але нават па законе райвыканкам не можа штосьці ведаць пра правядзенне КТА

4 хв.

На русском языке: Лельчицкий райисполком успокаивает, что в городе «идут учения». Но даже по закону исполком не может что-либо знать о проведении КТО

Сёння стала вядома аб правядзенні ў Лельчыцах контртэрарыстычнай аперацыі. Пры гэтым пра яе афіцыйна не аб’яўлялі да таго, як пра гэта напісала мясцовая раёнка і незалежныя СМІ.

Чыноўнікі райвыканкама заяўляюць, што ў іх «проста вучэнні МНС», але калі дапусціць, што там сапраўды праходзіць контртэрарыстычная аперацыя, то ўсё, што адбываецца на гэтай тэрыторыі, рэгулюецца законам «Аб барацьбе з тэрарызмам» – гэта значыць, што мясцовы райвыканкам проста можа нічога не ведаць.

Пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі ўсю інфармацыю распаўсюджвае толькі КДБ і бярэ зону правядзення аперацыі пад поўны кантроль, а мясцовым органам (выканкаму) застаецца толькі адно – прадастаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу сілавікам, якія могуць:

  • рэгуляваць рух у зоне КТА,
  • затрымліваць людзей,
  • уваходзіць (і выломліваць дзверы) любых памяшканняў,
  • выкарыстоўваць тэлефоны і кампʼютары грамадзян, дзяржорганаў і іншых арганізацый.

Таму, калі гаворка сапраўды ідзе пра КТА, то Лельчыцкі райвыканкам увогуле зараз не кантралюе сітуацыю ў населеным пункце = не можа дакладна сказаць, што там адбываецца.

Папярэдні матэрыял
Каналы сілавікоў і прапаганды на самой справе не ведаюць, што адбываецца ў Лельчыцах і чаму ўведзены рэжым КТА. І вось чаму
Наступны матэрыял
У Лельчыцы прыбылі 4 верталёты з байцамі УВ і ССА. Яны і цяпер там застаюцца

Iншыя матэрыялы