На русском языке:
Лицей БГУ всё плотнее сотрудничает с КГБ: там появился военно-патриотический клуб с говорящим названием «Дзержинец»
У сакавіку мы паведамлялі, што Ліцэю БДУ прысвояць імя Фелікса Дзяржынскага, што ўжо само па сабе з’яўлялася сігналам аб збліжэнні ўстановы адукацыі са структурамі КДБ, але на гэтым збліжэнне не спынілася.
Цяпер высветлілася, што ў ліцэі быў створаны ваенна-патрыятычны клуб з паказальнай назвай «Дзяржынец». 10 чальцоў гэтага клуба 12-14 красавіка вывозілі на палігон «Белая Лужа», дзе іх вучылі страляць, класціся пад танк, аказваць медыцынскую дапамогу і будаваць буданы. Характэрна, што, паведамляючы пра гэта, ліцэй выказаў асаблівую падзяку КДБ за дапамогу ў арганізацыі гэтых «вучэнняў» для ліцэістаў.
Акрамя таго, на мінулым тыдні ў Ліцэі БДУ прайшла метадычная нарада, і на адным з фота з справаздачы можна заўважыць экспазіцыю, прысвечаную Феліксу Дзяржынскаму.
«Як можна зразумець з прыведзеных навін, падрыхтоўка да перайменавання Ліцэя БДУ ідзе поўным ходам нягледзячы на тое, што рашэнне аб перайменаванні яшчэ не прынятае. Акрамя таго, гэта пацвярджае наша меркаванне аб тым, што Ліцэй БДУ працягвае быць установай адукацыі з асаблівым кантролем з боку КДБ», — адзначаюць эксперты iSANS Belarus.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.