Літоўскія кампаніі працягваюць працаваць з БМЗ, нягледзячы на санкцыі ЕС і ЗША

3 хв.

In English: Lithuanian companies continue to work with BMZ despite the EU and US sanctions
На русском языке: Литовские компании продолжают работать с БМЗ, несмотря на санкции ЕС и США

Выданне Euroradio высветліла, што «Беларускі металургічны завод» (БМЗ) працягвае супрацоўнічаць з фіз- і юрыдычнымі асобамі з ЕС, нягледзячы на ўведзеныя супраць прадпрыемства санкцыі.

Журналісты пішуць, што БМЗ працягвае супрацоўнічаць з літоўскімі кампаніямі «Eurologistikos baze» і «Milca Baltija» (адметна, што Milca Baltija раней ужо дапамагала ў абходзе санкцый «Гродна Азот»).

Гэтае супрацоўніцтва адбываецца нягледзячы на тое, што яшчэ 2 сакавіка 2022 г. ЕС увёў санкцыі на імпарт і транспарціроўку беларускіх вырабаў са сталі, а ў жніўні 2023 года яшчэ і адрасныя санкцыі супраць БМЗ.

Аднак 31 мая 2022 года, ужо пасля ўступлення ў сілу санкцый, CJSC Milca Baltija заключыла кантракт з БМЗ, а 2 сакавіка 2023 г, праз год пасля пачатку дзеяння санкцый, БМЗ уносяць змены і ў кантракт з «Eurologistikos baze».

Па дакументах, якія апынуліся ў распараджэнні журналістаў, высветлілася, што Milca Baltija аплаціла БМЗ тры замовы для UAB Eurologistikos baze на агульную суму каля €200 тысяч, а тавар з БМЗ, які набывала Milca Baltija, быў адпраўлены ў Турцыю.

Журналісты падкрэсліваюць, што такія дзеянні літоўскіх кампаній можна расцэньваць як парушэнне санкцый Еўразвяза, указаных у артыкуле 1q рэгламенту рады (ЕС) 2022/355 ад 2 сакавіка 2022 года, якія забараняюць прама ці ўскосна набываць і перавозіць жалеза і сталь і прадукцыю з іх, калі гэтыя тавары знаходзяцца ў Беларусі або зроблены там.

Папярэдні матэрыял
Сілавікі Лукашэнкі хочуць папаўняць "экстрэмісцкія" спісы рукамі беларусаў
Наступны матэрыял
У школах і ВНУ працягваюцца запалохванні і актўына працуе палітычная прапаганда перад выбарамі-2024

Iншыя матэрыялы