На русском языке:
Лукашенко разрешил военным применять оружие против граждан. С 2020 года они и без его указов применяли неоднократно
На Нацыянальным прававым партале апублікаваны ўказ Лукашэнкі №37, якім, сярод іншага, уносяцца змены і ў Статут унутранай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Указ змяніў 11-ы артыкул Статута, які абвяшчае, што цяпер вайскоўцы маюць права прымяняць агнястрэльную зброю супраць грамадзян. Больш за тое, вайсковец не будзе несці адказнасць за шкоду (раненне/смерць) прычыненую ў выніку прымянення зброі.
Адзначым, што раней частка пра адказнасць гэтага Статута гучала так: «Прымяненне ваеннаслужачымі фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі з перавышэннем паўнамоцтваў цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі».
І тут варта нагадаць, што за апошнія гады сілавікі Лукашэнка і вайскоўцы неаднаразова ўжывалі зброю супраць беларусаў, што прыводзіла да цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а часам і да смерці.
У 2020 годзе ў Брэсце быў забіты ўдзельнік пратэстаў Генадзь Шутаў. Як высветлілася пазней, Шутаву ў патыліцу стрэліў капітан ССА Раман Гаўрылаў. На так званым «судзе» Гаўрылаў праходзіў пацярпелым, а Шутава, які памёр, абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў (на «судзе» было заяўлена, што гэтыя супрацоўнікі ССА (якія не зʼяўляюся часткай МУС) былі дадзеныя ў дапамогу міліцыі).