Лукашэнка пацвердзіў, што беларусы супраць вайны, але іх меркаванне ён не ўлічвае

Reuters / Scanpix
3 хв.

На русском языке: Лукашенко подтвердил, что беларусы против войны, но их мнение он не учитывает

Менавіта гэта вынікае з ягонага адказу на пытанне крамлёўскай прапагандысткі Вольгі Скабеевай, якая ў яго спытала: «Ці гатовае беларускае грамадства, калі пачнецца вайна?».

Адказ Лукашэнкі быў наступны: «Я ў грамадства нічога запытвацца не збіраюся».

Таксама ён дадаў: «Калі я буду хадзіць недзе па гарадах і вёсках і прыслухоўвацца… хто/што сказаў, то на працягу пару месяцаў Беларусі не будзе», што ў чарговы раз пацвярджае факт: беларусы супраць вайны Пуціна, а падтрымлівае яе толькі рэжым Лукашэнкі.

Папярэдні матэрыял
Лінія абароны РФ прылягае ўшчыльную да мяжы Беларусі
Наступны матэрыял
Ціханоўская: Міжнародныя арганізацыі аказаліся імпатэнтнымі ў дапамозе палітвязням

Iншыя матэрыялы