In English:
Lukashenka on negotiations with Tsikhanouskaya: «As soon as Putin and Navalny start negotiations»
На русском языке:
Лукашенко о переговорах с Тихановской: «Как только Путин с Навальным сядут за стол переговоров»
У інтэрв’ю тэлеканалу BBC Аляксандр Лукашэнка расказаў, калі гатовы сесці за стол перамоваў са Святланай Ціханоўскай. Відэаверсія размовы апублікавана на YouTube-канале Рускай службы BBC.
Журналіст BBC Стывен Розенберг у сваім інтэрв’ю спытаў у Лукашэнкі, ці прыслухаецца ён да пажадання Уладзіміра Пуціна правесці дыялог паміж афіцыйным Мінскам і апазіцыяй. На гэта Лукашэнка адказаў, што асабіста яму Пуцін такога не раіў.
Таксама Лукашэнка сказаў, што гатовы да дыялогу са Святланай Ціханоўскай пры адной умове – калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагутарыць з апазіцыйным лідарам Аляксеем Навальным. «Вось як толькі Пуцін з Навальным сядуць за стол перамоваў, я ўмомант са Святланай пачну весці перамовы», – растлумачыў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што лічыць Навальнага прадажным чалавекам: «Ён не апазіцыянер для Пуціна, ён здраднік інтарэсаў Расіі».
Святлана Ціханоўская, каментуючы заклік Пуціна, падкрэсліла, што перамовы з уладамі магчымыя толькі пасля вызвалення ўсіх зняволеных.