На русском языке:
Лукашенко прилетел в Экваториальную Гвинею
Сёння раніцай прапаганда абʼявіла аб пачатку яго «афрыканскага турнэ», але не паведаміла, якія ж краіны яно ў сябе ўключае. Зрэшты, мы і без іх ведаем, што стартуе яно з Экватарыяльнай Гвінеі, у сталіцу якой (Малаба) толькі што прыляцеў самалёт з Лукашэнкам.
Там базуецца яго сябар, якога называюць самым жорсткім дыктатарам Афрыкі – Тэадора Абіянг Нгема Мбасага. Яму 81 год, з якіх 44 ён знаходзіцца на чале гэтай дзяржавы. Дарэчы, гэты дыктатар, які стварыў уласны культ асобы, зусім нядаўна быў у Мінску.
Акрамя таго, у Экватарыяльнай Гвінеі яшчэ з 7 снежня знаходзяцца кіраўнік МЗС Алейнік і міністр аховы здароўя Піневіч, дастаўленыя туды з ААЭ на прыватным самалёце грамадзяніна ЗША А. Зінгмана. Упэўнены, што турнэ не абыдзецца і без наведвання вадаспаду Вікторыя ў Зімбабвэ.
І так, нагадаем, ужо дзесяць дзён Беларусь спраўляецца без сямʼі Лукашэнкі.
P.S. Пазней прапаганда пацвердзіла візіт.