In English:
Lukashenka stated that he ordered to restore nuclear warhead launch pads
На русском языке:
Лукашенко заявил, что приказал восстановить площадки для пусков ядерных боеголовок
Лукашэнка сёння, выступаючы з пасланнем, заявіў, што загадаў аднавіць пляцоўкі, прызначаныя для пуску мабільных ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння «Таполя», якія былі выведзеныя з Беларусі ў 1996 годзе.
«Я хачу сказаць, я аддаў тыдзень таму распараджэнне вайскоўцам неадкладна, неадкладна аднавіць пляцоўкі, на якіх былі размешчаны з ядзернымі боегалоўкамі «Таполі». Гэта найскладанае ў інжынерным тэхнічным плане збудаванне. Яна выразна прывязанае да камунікацыі і іншае. Гэта не значыць, што ёсць нейкі «Таполь», спыніўся, кнопку націснуў, і ракета паляцела. Яны ўсе былі прывязаны да гэтых мясцін. Я захаваў усе гэтыя пляцоўкі», – сказаў ён.
Дыслакацыі РК стратэгічнага прызначэння «Таполя» на 1996 год
Адзначым, што на 1996 г. мабільныя ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэння «Таполя» дыслакаваліся на тэрыторыі ракетных палкоў:
- 346-й Паставы;
- 170-й Мінойты;
- 376-й Гезгалы;
- 403-й Ружаны;
- 56-й Засімавічы;
- 306-ы Слуцк;
- 369-ы Жыткавічы;
- 396-й Мышанка;
- 404-ы Рэчыца.
Пра тое, як ён «захаваў» абʼекты, дзе ў часы БССР размяшчалася ядзерная зброя, вы можаце паглядзець у нашым сённяшнім матэрыяле.
Акрамя таго, ён пракаментаваў і заяву Пуціна аб размяшчэнні ТЯЗ на тэрыторыі Беларусі і, насуперак заяве апошняга, намякнуў, што ТЯЗ ў Беларусі будзе знаходзіцца пад яго кантролем.
«Мы будзем гэты суверэнітэт і незалежнасць захоўваць і забяспечваць, чым толькі магчыма, у тым ліку і ядзерным арсеналам. І не трэба сёння казаць, вось толькі будуць захоўваць, будуць яшчэ нечага там, гэта там не наша зброя. Гэта наша зброя, якая будзе садзейнічаць суверэнітэту, незалежнасці!» – сказаў ён.